Зюзя (Зюзик)

Здесь могла бы быть Ваша иллюстрация


"Ва ўсходнеславянскай мiфалогii — мiфiчная iстота18, ўвасабленне холаду, бог зiмы. Зюзю ўяўлялi ў выглядзе лысага барадатага невялiкага росту дзеда, якi басанож ходзiць па снезе ў расхрыстаным белым кажусе. Згодна с павер'ямi, Зюзя ўзнiмаў завiруху, мяцелiцу, выклiкаў сцюжу, маразы. Калi быў моцны мароз, лiчылi, што Зюзя бiў, булавою, якую заўсёды насiў пры сабе, па дрэвах i бярвеннях, з-за чаго яны трашчалi. Пад Новы год беларусы варылi куццю для Зюзi: "Зюзя на дварэ — куцця на стале". Даволi распаўсюджаным29 было павер'е аб тым, што калi пералiчыць iмёны ўсiх лысых дзядоў у вёсцы30, мароз памягчэе.

Большую частку зiмы Зюзя праводзiць у лесе, але часам заходзiць у вёску, праяўляючы пры гэтым высакародства: папярэджвае сялян пра жорсткую, суровую зiму на будучы год цi вызваляе ад холаду няшчасную бедную сям'ю." (33)

Hosted by uCoz